Знайсці
20.02.2024 / 16:587РусŁacБел

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава, якую нядаўна судзілі па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, пракаментавала сваю справу ў фэйсбуку. Надта шмат падрабязнасцяў яна, праўда, не расказала, але нейкія намёкі зрабіла.

Віцебская прарасійская актывістка лічыць абвінавачванні на свой адрас надуманымі і плануе яшчэ больш заняцца прасоўваннем расійскага парадку дня ў Віцебску. 

Маўляў, «па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў».

Як вынікае, у яе забралі тэлеграм-канал, і хоць ён дагэтуль працуе, але посціць у яго не Мірсалімава. Цяперашні кантэнт мае нязвыклы для гэтай дзяячкі фармат малюнкаў-цытат.

Мірсалімава таксама піша, што супраць яе заведзена справа і абраная «мера стрымання», якую яна таксама называе «абсурднай», як і абвінавачанні. 

Тым не менш, усё гэта для яе не падстава, каб перастаць прасоўваць надалей расійскі парадак дня:

«Калі не атрымаецца аднавіць свой ТГ-канал, ствару новы і працягну нашу дзейнасць па рэальнай інтэграцыі Расіі і Беларусі, падтрымцы акцый «Несмяротны полк» у РБ, абароне расейскай мовы ў Беларусі, Праваслаўя і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў». 

Эльвіра Мірсалімава — адна з вядомых прарасійскіх актывістак.

Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.

Чытайце таксама:

Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!» 

Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

Закрыўся адзін з ананімных тэлеграм-каналаў умераных лукашэнкаўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
25
0
Віцеблянін/адказаць/
20.02.2024
Мо хто з расейцаў зверне ўвагу і будзе бараніць беларускую мову ў Беларусі? Дзе вам, кур.ы, забараняюць па-расейску размаўляць? Лукашэнка, мо твае сабакі звернуць увагу на тое, як знішчаюць Беларусь. Ты, нажаль, нарадзіўся тутака, а нейкія па.лы папрыязджалі і інтэгруюць у пекла краіну. Пабачыш, не будзе табе спакою ў труне, выкапаюць і на сметнік выкінуць
0
Дрэсіраваная худоба/адказаць/
20.02.2024
Валізкі-вакзал-кацапстан і там хоць з мядзведзямі бухай.
1
Федзя/адказаць/
22.02.2024
Вас нужно перевешать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031