«Белавія», «Беларуснафта» і «Гродна Азот». Стаў вядомы поўны спіс фізічных асоб і кампаній, якія трапяць у пяты пакет санкцый ЕС
У спіс увайшлі прадпрыемствы з Беларусі, Сірыі і Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты.
AP
Паводле крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі, спіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый ухваляць 1 снежня. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з дня падпісання і публікацыі.
Еўрапейская Рада ўнесла змены ў крытэрыі прызначэння санкцый, каб «дазволіць прымяненне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небяспечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-члена».
Асобы, якія трапяць пад санкцыі:
- Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спецназа Дзяржаўнага памежнага камітэта;
- Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
- Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
- Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
- Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
- Аляксандр Давідзюк, кіраўнік Лідскага памежнага атрада;
- Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атрада;
- Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
- Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;
- Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суда;
- Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
- Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда;
- Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар па фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю;
- Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю;
- Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах;
- Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
- Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска
Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:
- авіякампанія «Белавія»;
- турыстычная фірма «Цэнтркурорт»;
- турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
- гатэль «Мінск»;
- гатэль «Планета»;
- Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
- авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя);
- пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турцыя);
- «Гродна Азот»;
- «Беларусьнафта»;
- «Гродна Хімвалакно»;
- «Белшына».
Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае афіцыйны рэжым у Мінску.
0
0
0
0
0
0
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 124
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 124
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 3
У ЦВК прызначылі сілавіка
 5
Дэпутату ад «Альтэрнатывы для Германіі» пагражае вялікі штраф. Ён утаіў свой бізнэс у Беларусі
 7
Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера