Знайсці
30.11.2021 / 17:52РусŁacБел

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Кісялёву прызнаў Крым расійскім. Што ён раней казаў пра паўвостраў?

«Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму», — сказаў Лукашенка у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву.

Таксама Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным аб візіце ў Крым, які ён хацеў бы пачаць з Севастопаля.

Нагадаем, украінскі паўвостраў Крым разам з горадам Севастопаль быў незаконна акупаваны Расіяй ў 2014-м. Міжнародная супольнасць не прызнала законнасць гэтай анексіі.

На працягу сямі гадоў з моманту акупацыі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў паўвостраў «дэ-факта расійскай зямлёй». Такой была яго заява ў красавіку 2014 года.

«Галоўнае ў тым: дэ-факта — гэта сёння расійская тэрыторыя, гэта сёння частка Расіі. Мне гэта не падабаецца. Але хто даў падставу расіянам дзейнічаць такім чынам? І апошні аргумент — я ім (украінцам, — Рэд.) сказаў па-мужчынску: калі б вы лічылі, што гэта ваша тэрыторыя, вы б за яе змагаліся. Вы гэтую зямлю не абаранілі», — сказаў тады Лукашэнка.

У тым жа 2014 годзе Лукашэнка прыехаў у Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Украінскія журналісты спыталі яго, чый Крым.

«Спытайце ва украінцаў, чыя гэта тэрыторыя сёння. Я ўжо не аднойчы казаў: не час і не месца сёння гэтыя праблемы абмяркоўваць. Украіна павінна быць адзінай, цэласнай дзяржавай і будзе такой», — адказаў ён.

Лукашэнка тады таксама рэкамендаваў журналістам «паехаць у Крым і там дамаўляцца аб тым, каб ён быў украінскім».

Аб гэтым эпізодзе Лукашэнка згадаў у 2019 годзе на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ.

У жніўні 2021 года Лукашэнка рэзка выказаўся пра перспектывы прызнання расійскай анексіі Крыма, па сутнасці, намякнуўшы, што і ў самой Расіі далёка не для ўсіх відавочны статус паўвострава.

«Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю, за мной справа не заржавее. Хоць мяне і многае звязвае: Будапешцкая дэкларацыя, мой подпіс там стаіць, але я і праз гэта пераступлю», — заявіў ён.

Але ўжо ў лістападзе Лукашэнка выказаў шкадаванне аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не запрасіў яго ў Крым на пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера