Знайсці
01.12.2021 / 12:21РусŁacБел

Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая

Лукашэнка ўчора заявіў, што ў выпадку размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы ён прапануе Пуціну вярнуць яе і ў Беларусі

Гэта быў адказ на заяву генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга 19 лістапада ў кантэксце змены кіраўніцтва Нямеччыны, дзе размяшчаецца асноўны ядзерны арсенал НАТА ў Еўропе, піша ў сваім тэлеграм-канале эксперт Ягор Лебядок.

Столтэнберг сказаў: «Вядома, Нямеччына можа вырашаць — ці будзе ў ёй ядзерная зброя, але альтэрнатыва складаецца ў тым, што ядзерная зброя апынецца ў іншых краінах Еўропы, таксама на ўсход ад Нямеччыны».

У Расіі варыянтаў размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі істотна больш, чым у НАТА ў Еўропе, дзе размешчаны толькі ядзерныя авіябомбы B61 (па адкрытых даных), у той час як у РФ ёсць магчымасць размяшчэння ядзерных бомбаў, аператыўна-тактычных ракетных комплексаў з ядзернай зброяй, а таксама ядзерных боепрыпасаў для артылерыі і нават ядзерных мін. Тым самым магчымасцяў хуткага прымянення такой зброі у РФ прыкметна больш на нашым тэатры ваенных дзеянняў, чым у НАТА. Самалёты адсочвае СПА, а вось, напрыклад, артылерыю з ядзернай зброяй хоць і можна адсочваць, але зразумець, у якой гармаце ядзерная зброя, складаней, самаходная артылерыя (напрыклад, САУ 2с3) у такім выпадку павінна ўспрымацца як патэнцыйны носьбіт ядзернай зброі, а значыць, трэба істотна нарошчваць разведвальныя магчымасці (якія потым прапаганда будзе падаваць як недружалюбныя дзеянні Захаду па падрыхтоўцы да вайны).

Натуральна, гаворка не ідзе аб перадачы Расіяй ядзернай зброі Беларусі — гэта парушэнне дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і мела б наступствы для самой РФ і бяспекі ў свеце. Ядзерная зброя ў выпадку размяшчэння ў Беларусі будзе пад кіраваннем Расіі, гэта значыць, Беларусь рэальна ніяк на яе ўжыванне не паўплывае, як тое было ў перыяд пасля распаду СССР і да распаду ў агульным таксама.

Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі робіць нашу тэрыторыю адной з асноўных цэляў для нанясення ўдару рознымі сіламі і сродкамі ў выпадку вайны з Расіяй, нават пры дыстанцыяванні Беларусі ад вайны.

Патрэбы размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі для РФ у кантэксце процідзеяння Польшчы асабліва няма. З верасня 2020 года расіяне трэніруюць ракетна-бомбавыя ўдары стратэгічнымі бамбавікамі з паветранай прасторы Беларусі па сумежных з намі краінах. Для забеспячэння большай надзейнасці нанясення ўдару ідзе нарошчванне СПА ў Беларусі, размяшчэнне расейскага С-400 і іншага.

Заяву «Я, як руплівы гаспадар нічога не разбурыў [інфраструктуру для ядзернай зброі, якая засталася з часоў СССР], усе хлявы стаяць на месцы» кожны можа праверыць асабіста, прагуляўшыся па рамонтна-тэхнічных базах былога СССР, каб убачыць, наколькі яны адрозніваюцца ад хлявоў. У рэальнасці інфраструктура запатрабуе сур'ёзных выдаткаў часу і сродкаў. Як і абсталяванне такіх баз у Польшчы.

28 лістапада Столтэнберг адносна сваёй заявы ад 19 лістапада паведаміў: «Нямеччына будзе працягваць удзельнічаць у сумесным выкарыстанні ядзерных узбраенняў, і таму гэта больш не праблема». Таму, заява Лукашэнкі як мінімум запозненая.

Асабліва характэрна, што 30 лістапада АДКБ, куды ўваходзіць і Беларусь, заявіла: «дзяржавы-члены АДКБ настойліва заклікаюць дзяржавы-удзельніцы Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, якія валодаюць такой зброяй, абмежавацца яе дыслакацыяй на сваіх тэрыторыях без размяшчэння за мяжой, ліквідаваць усю інфраструктуру, якая дазваляе забяспечыць хуткае разгортванне гэтай зброі на тэрыторыі няядзерных дзяржаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930