Знайсці
02.12.2021 / 09:20РусŁacБел

Лукашэнка зноў дапусціў правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, але не наступным летам

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што не выключанае правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі.

«Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін, але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары … на падставе, што прэзідэнт так вырашыць, ці ў пераходных палажэннях Канстытуцыі будуць замацаваныя іншыя тэрміны выбараў», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён усумніўся ў магчымасці таго, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ўжо наступным летам. «Не. Не, гэта будзе бачна. Нам да прэзідэнцкіх выбараў тры гады прыкладна-чатыры», — заўважыў Лукашэнка.

Таксама ён сказаў, што рэферэндум па канстытуцыі можа прайсці ў 20-х чыслах лютага.

«Зараз мы яе [праект канстытуцыі] апублікуем, каля месяца. Я думаю, што тыдні два. А ў лютым у 20-х прыкладна чыслах (яшчэ падумаем, як нам зручней, і па законе, па цяперашняй Канстытуцыі ёсць тэрміны ўнясення на рэферэндум) Канстытуцыя будзе ўнесеная мною на рэферэндум», — сказаў ён.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ці адбудзецца рэферэндум у лютым, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Калі не пачнецца вайна. Госпадзі, не дай бог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930