Знайсці
02.12.2021 / 12:34РусŁacБел

У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак

Прэзідэнт Еўракамісіі лічыць, што абавязковую вакцынацыю трэба разгледзець у краінах ЕС у сувязі з распаўсюджваннем новага штама каранавіруса «амікрон». Пра заяву Урсулы фон дэр Ляен паведамляе Guardian.

Фота: depositphotos.com

Урсула фон дэр Ляен заявіла, што 27 краін ЕС мусяць як мага хутчэй правесці бустарную вакцынацыю насельніцтва, а таксама часова зрабіць абавязковымі ПЦР-тэсты нават для пераездаў у межах Еўрасаюза, у сувязі з распаўсюджваннем у Еўропе новага штама каранавіруса.

Пакуль удалося зафіксаваць 59 выпадкаў заражэння новым штамам каранавіруса «амікрон» на тэрыторыі ЕС. Ва ўсіх выпадках хвароба працякала са слабымі сімптомамі альбо асімптаматычна.

У сераду на прэс-канферэнцы ў Брусэлі Урсула фон дэр Ляен, а яна была лекарам да таго, як прыйшла ў палітыку, заявіла, што Еўрасаюзу прыйшоў час задумацца над абавязковай вакцынацыяй ад каранавіруса.

Пераважная большасць насельніцтва ЕС можа прышчапіцца, лічыць прэзідэнт Еўракамісіі. Так, ёсць малыя дзеці ці людзі з супрацьпаказаннямі, якія не могуць вакцынавацца, але на сёння, на жаль, трэць жыхароў ЕС не вакцынавалася, адзначыла Урсула фон дэр Ляен. Плата за гэта — занадта вялікая.

Фон дэр Ляен падкрэсліла, што рашэнне пра абавязковую вакцынацыю мусіць прымаць кожная краіна самастойна, яна толькі выказала сваё меркаванне. «Але я лічу, што гэта дыскусія, якую трэба весці», — дадала фон дэр Ляен.

Тэма абавязковай вакцынацыі набірае абароты ў Еўрасаюзе. Нядаўна паведамлялася, што будучы канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выказаўся аб падтрымцы гэтай ідэі, а Аўстрыя ўжо абмяркоўвае, як правесці абавязковую вакцынацыю ад кавіду ў лютым 2022 года.

Грэцыя абвясціла пра ўвядзенне штрафу для сваіх жыхароў, якім больш за 60 год і якія не прышчапіліся ад каранавіруса (сто еўра за кожны месяц).

Закон пачне дзейнічаць з 16 студзеня 2022 года. Паводле прэм’ер-міністра Грэцыі, 9 з 10 чалавек, якія паміраюць ад каранавіруса ў краіне — старэйшыя за 60 год. 8 з 10 памерлых — непрышчэпленыя.

У той самы час брытанскі міністр аховы здароўя Саджыд Джавід сказаў, што Брытанія наўрад ці калі-небудзь зробіць вакцынацыю абавязковай для ўсяго насельніцтва.

ПЛР-тэст на кавід — дужа непрыемная штука. Так і павінна быць?

«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930