Знайсці
02.12.2021 / 16:46РусŁacБел

Лукашэнка пра ўдзел у выбарах: Можна было не ісці на гэтыя выбары, але я паступіў геніяльна

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Кісялёву назваў рашэнне балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года самым важным у жыцці.

«Я ўжо гатовы быў, каб людзі абралі свайго новага чалавека. Можна было не ісці на гэтыя выбары, але я паступіў, даруй за нясціпласць, геніяльна. Да выбараў публічна я сказаў: ведаеце, я не магу не ісці на гэтыя выбары. Калі раптам нешта здарыцца (вайна, перавернуць краіну і іншае), і я не пайшоў на іх, і пасля выбараў гэта адбудзецца, вы ж мяне абвінаваціце, што я збег, я баязлівец. Слухай, я як у ваду глядзеў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах палітыка, ён у той сітуацыі вырашыў балатавацца «не таму што вялікі, а таму што абараняў сваю справу».

Пры гэтым Лукашэнка сцвярджае, што ўлады не фальсіфікавалі выбары.

«Добра, што я пайшоў на гэтыя выбары. Прабач мяне за нясціпласць, гэта выратавала Беларусь. Не таму што я дыктатар», — дадаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930