Стваральнік і ўладальнік злачыннай групоўкі ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. Фота: AP Photo, File

Стваральнік і ўладальнік злачыннай групоўкі ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. Фота: AP Photo, File

Пра такія планы раней пісалі амерыканскія СМІ са спасылкай на Мінфін ЗША, які вядзе санкцыйныя рэестры.

Адпаведныя новаму статусу санкцыі супраць ПВК «Вагнер» амерыканцы збіраюцца ўвесці ўжо на наступным тыдні.

«У адпаведнасці з гэтым вызначэннем, на наступным тыдні мы таксама ўвядзём дадатковыя санкцыі супраць «Вагнера» і сеткі яго падтрымкі на некалькіх кантынентах.

Гэтыя дзеянні прызнаюць транскантынентальную пагрозу, якую ўяўляе «Вагнер», у тым ліку з-за яго пастаяннай сур'ёзнай злачыннай дзейнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з указам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, прызнанне ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй прадугледжвае замарожванне любых актываў у ЗША і забарону для амерыканцаў даваць сродкі, тавары ці паслугі для гэтай ПВК.

«Гэтымі і іншымі дзеяннямі мы хочам звярнуцца да любой кампаніі, якая разглядае магчымасць аказання падтрымкі «Вагнеру», з наступным пасылам:

«Вагнер» — гэта злачынная арганізацыя, якая здзяйсняе шырокамаштабныя зверствы і парушэнні правоў чалавека, і мы будзем нястомна працаваць над тым, каб ідэнтыфікаваць, падарваць, выкрыць і пераследваць тых, хто дапамагае «Вагнеру», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын пракаментаваў рашэнне амерыканскіх уладаў у сваім стылі:

«Нарэшце — цяпер ПВК «Вагнер» і амерыканцы — калегі. Нашы ўзаемаадносіны з гэтага часу можна называць «разборкай злачынных кланаў».

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0