На месца Цімашэнкі плануюць прызначыць кіраўніка Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксея Кулебу.

Акрамя Цімашэнкі, у адстаўку падаў намеснік міністра абароны Украіны Вячаслаў Шапавалаў. Яго адстаўка звязаная са скандалам з закупкай прадуктаў для УСУ па завышаных цэнах. Як паведамляюць у Мінабароны Украіны, Вячаслаў Шапавалаў, які адказваў за тылавое забеспячэнне УСУ, папрасіў звольніць яго, «каб не ствараць пагрозы для стабільнага забеспячэння Узброеных сіл Украіны ў выніку кампаніі абвінавачванняў, звязаных з закупкай паслуг харчавання».

Таксама ў адстаўку сышоў намеснік генпракурора Украіны Аляксей Сіманенка, паведамляе suspilne.media.

Па звестках СМІ, чакаюцца адстаўкі міністра паліва і энергетыкі Германа Галушчанка, міністра спорту Вадзіма Гутцайта і міністра па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Паўла Рабікіна, а таксама кіраўнікоў Сумскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай і Херсонскай аблваенадміністрацый.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0