Сталі вядомыя новыя падрабязнасьці ў справе матчаў па дамоўленасьці нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Яшчэ ў ліпені 2005 г. Рэспубліканская пракуратура завяла крымінальную справу па артыкуле 253 КК «Подкуп удзельнікаў прафэсійных спаборніцтваў». Асновай для завядзеньня крымінальнай справы стаў артыкул у найбольшай беларускай спартовай газэце «Прессбол» «Апэрацыя Крот». У артыкуле гаварылася, што былы футбаліст зборнай Ш. спрабаваў купіць у гульцоў матчы нацыянальнай каманды з чэхамі і малдаванамі. Людзі, якія троху разьбіраюцца ў футболе практычна адразу ідэнтыфікавалі футбаліста Ш., але ягонае прозьвішча нельга было разгалошваць праз таямніцу сьледзтва.

22 ліпеня афіцыйны друкаваны ворган Міністэрства ўнутраных справаў газэта «На страже» надрукавала інтэрвію на гэтую тэму з начальнікам сьледчага ўпраўленьня папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму Генадзем Казакевічам. Сьледчы і назваў прозьвішча футбаліста. Як і прагназавалася, ім аказаўся былы брамнік нацыянальнай зборнай Валеры Шанталосаў. У свой час ён правёў 26 матчаў за зборную краіны, а таксама зьяўляецца самым «сухім» галкіпэрам у гісторыі Беларусі, Шанталосаў не прапускаў галоў у 143 гульнях.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Генадзь Казакевіч кажа, што ў 2003 г. перад гульнямі з чэхамі і малдаванамі Шанталосаў выходзіў на тагачаснага варатара зборнай з прапановай забясьпечыць патрэбны вынік (у тых матчах за зборную у браме стаяў Васіль Хамутоўскі). За гэта галкіперу прапаноўвалася некалькі тысяч даляраў. Урэшце матчы скончыліся з патрэбным для «кратоў» вынікам, але ніякіх доказаў таго, што брамнік насамрэч браў грошы ад Шанталосава няма. Па словах сьледчага, у гэтай справе фігуруе яшчэ адзін расейскі журналіст, але ягонае імя пакуль не называецца.

26 красавіка Валеры Шанталосаў быў аб’яўлены ў крымінальны вышук. Як толькі фігурант справы будзе знойдзены, справу накіруюць у суд.

Цяпер Шанталосаў нібыта працуе трэнэрам варатароў ў першалігавай расейскай «Сібіры».

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0