Лукашэнка запрасіў Краіну ўзыходнага сонца да супрацы ў пабудове АЭС. Гэтую геапалітычнага значэньня заяву ён зрабіў у часе інтэрв'ю японскаму інфармацыйнаму агенцтву Кіёда Цусін.

Паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, ён, у прыватнасці, зазначыў: "Японія валодае найвышэйшымі тэхналогіямі ў сферы атамнай энергетыкі. Мы вельмі б хацелі супрацоўнічаць з Японіяй, калі яна прапануе найлепшы праект па цане, якасці і іншых крытэрыях. Мы абсалютна адкрытыя для супрацоўніцтва ў гэтай сферы з усімі дзяржавамі".

А.Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Японію як "дзяржаву, якая можа пабудаваць самы бяспечны рэактар у свеце". Ён нагадаў, што цяпер у якасці патэнцыяльных удзельнікаў будаўніцтва АЭС выступаюць тры групы замежных кампаній: амерыкана-японская, французска-германская і расійская. Паводле слоў А.Лукашэнкі, Беларусь разгледзіць усе варыянты і выбярэ найлепшы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0