ААТ «Вымпелком» плянуе выкупіць актывы аднаго зь беларускіх сотавых апэратараў. Расейскія экспэрты ацэньваюць кошт Velcom і БеСТ у $1 млрд і $500 млн адпаведна.

Расейскі сотавы апэратар «Вымпелком» (гандлёвая марка «Білайн») плянуе цягам году прыцягнуць крэдыт на $800 млн. Частка сумы пойдзе на пагашэньне крэдытаў, рэалізацыю праграмы капітальных выдаткаў. Таксама ў плянах кампаніі інвэставаць каля $400 млн у разьвіцьцё сеткі новага пакаленьня (3G), а таксама набыцьцё актываў некалькіх расейскіх і замежных сотавых апэратараў. Сярод беларускіх апэратараў называюцца СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» (Velcom) і БеСТ.

Вядучы аналітык расейскай кампаніі «Тройка Диалог» Андрэй Багданаў лічыць зацікаўленасьць у беларускім сотавым рынку лягічным. Асабліва ў сьвятле нядаўніх заяваў Аляксандра Лукашэнкі пра намеры прадаць пакеты гэтых апэратаў. А. Багданаў ацэнвае кошт Velcom і БеСТ у $1 млрд і $500 млн адпаведна.

***

ААТ «Вымпел Коммуникации» — адна зь вядучых тэлекамунікацыйных кампаніяў Расеі ды СНД. Апэратар сотавай сувязі стандарту GSM, ад 1993 г. аказвае паслугі пад брэндам «Билайн».

СП, паводле Коммерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0