Рэдакцыя часопіса «Arche» прапануе апошні распродаж у адыходзячым 2015 годзе. Скарыстаўшыся аказіяй, вы можаце набыць падарунак сваім блізкім і сябрам на Каляды і Новы год, які будзе служыць ім верай і праўдай доўгія часы.

У рамках расподажу можна набыць:

ARCHE 1-2 – 2014 «Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах»

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся. Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і інш. Сярод аўтараў нумара – Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 109 тыс.

ARCHE 4-2014. «Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый»

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Сярод аўтараў нумара – Сяргей Харэўскі, Ірына Лаўроўская, Валера Руселік, Сцяпан Стурэйка, Таццяна Вадалажская і многія іншыя даследчыкі і грамадскія актывісты як са сталіцы, так і з рэгіёнаў.

Змест

Прапанова – 2 асобнікі.

Цана – 149 тыс.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г. / А.М. Латушкін, М.Дз. Макараў – Беласток: Беларускае навуковае таварыства. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. – 406 с.

Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаныя недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.

Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі / навук. рэд. В. А. Варонін. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 156 с. Наклад 100 асобнiкаў.

У зборніку змешчаныя артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты айчыннай і сусветнай гісторыі эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. Асаблівая ўвага нададзена дыскусійным і маладаследаваным аспектам развіцця беларускіх зямель у першыя дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай. Зборнік прысвечаны памяці вядомага беларускага гісторыка Паўла Лойкі. Для гісторыкаў і аматараў айчыннай мінуўшчыны.

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.

Крыўя-Беларусь у мінуласьці. Гістарычныя творы / Ян Станкевіч; — Выданьне другое, папраўленае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 769 c.

Зборнік гістарычных даследаванняў вядомага беларускага дзеяча Яна Станкевіча. У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. Сярод публікацый: «Курс гісторыі Крывіі–Беларусі» (Прага, 1941), «Крыўя–Беларусь у мінуласьці» (Менск, 1942), «Кароткі начырк гісторыі Крывіч–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1950-1953), «Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі» (Мюнхен, 1958), «Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1978).

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 199 тыс.

Гістарычныя творы / Ян Станкевіч; — Выданьне першае. – Менск, ІП Зьміцер Колас, 2003. — 769 c.

Першае выданне зборніка гістарычных даследаванняў вядомага беларускага дзеяча Яна СтанкевічаУ том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. Сярод публікацый: «Курс гісторыі Крывіі–Беларусі» (Прага, 1941), «Крыўя–Беларусь у мінуласьці» (Менск, 1942), «Кароткі начырк гісторыі Крывіч–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1950-1953), «Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі» (Мюнхен, 1958), «Нарысы зь гісторы Вялікалітвы–Беларусі» (Нью-Ёрк, 1978).

Змест

Прапанова – 1 асобнік.

Цана – 149 тыс.

Падрабязная інфармацыя пра тое, як знайсці выданні, ёсць на сайце часопіса «Arche».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0