За ўсе гады ніколі, абсалютна ніколі ніхто не абразіў ні нас, ні нашу мову, ніхто не праявіў да нас негатыву.

Звычайна мы чулі ад людзей такое:

— Ой, как вы красиво говорите! Я когда-то училась в белорусской школе, но теперь всё уже позабыла…

— Мне очень нравится белорусский язык, но, к сожалению, я почти ни одного слова не знаю. Разве что «цукерка». — Стоп! Ты ж вучышся ў 10 класе! 10 год вучыў беларускую мову! — Ну, я почти все уроки прогуливаю.

— Белорусский язык очень красивый, но если говорят правильно, как вы. А я не хочу портить язык своими ошибками.

— О, я сразу поняла, что вы родом из Глубокого! Слышу — говор такой необычный. (Алё, цёця, гэта не «говор» і не глыбоцкі дыялект, а звычайная літаратурная мова!)

— Я вельмі люблю беларускую мову, але дзяцей на ёй не гадую. Як вырастуць, няхай самі выберуць, на якой мове размаўляць (пры гэтым, вядома ж, гадуе дзяцей па-руску).

— О, откуда вы? Из Украины? — А вы? — А мы из Минска. — І што, ніколі не чулі беларускую мову? — Не.

— Ой, а я таксама вучылася ў <месца, дзе я працую>! І я нават верш напісала пра нашу мову! <Чытае мне верш пра тое, як мы занядбалі родную мову. Далейшая камунікацыя адбываецца па-руску>

— А на каком языке вы с ней говорите? <Гэта пастаянна пытаюцца дзеці>

Далей чытаць толькі тым, хто перажывае за лёс нашай мовы.

Давайце будзем шчырымі — наша мова практычна знішчаная. Прычым не толькі ворагамі, але і намі самімі. Нягледзячы на тое, што мова — адзін з найважнейшых элементаў любой нацыі, што гэта самая даступная і легальная зброя супраць анексіі, што гэта важны гістарычны помнік — нам самім цяпер яна слаба патрэбная.

Так, нехта зараз прыгадае мне пра іўрыт, але на адну адроджаную габрэйскую мову прыпадаюць сотні і тысячы зніклых. Нехта скажа пра тое, што 5% актыўных людзей гатовыя пацягнуць за сабой усіх астатніх, але не забываем, што многія актыўныя людзі занятыя цяпер не пераходам на беларускую, а пераездам за мяжу.

Дык вось, калі вы кажаце: «Я выступаю за один государственный язык — белорусский/беларуский», вы не выратуеце мову.

Калі вы кажаце: «Я выдатна гавару па-беларуску, але не хачу абмяжоўваць сваіх дзяцей» — дзеці вашы не скажуць па-беларуску ўжо ні слова.

Калі вы кажаце: «Сначала решим политические/экономические вопросы, а потом будем думать про язык» — вы ўсё адно ніколі ўсіх пытанняў не вырашыце.

Наша мова — гэта ўсё ж-такі проста мова. Не святыня, якую нельга абразіць памылкамі, і не музейны артэфакт, які толькі можна вывучаць і якім трэба толькі захапляцца.

Шанцаў выжыць у яе цяпер не так і шмат. Але адзіны і толькі адзіны спосаб выратаваць яе, гэта

Размаўляць.

Тут і цяпер.

Клас
145
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
2

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?