«Паважаныя беларусы і беларускі Вільні! Мы жывём у вельмі складаны час, калі многія, страціўшы дом і пераехаўшы ў іншую краіну, знаходзяцца пад пагрозай страціць сваю адметнасць і ўнікальнасць.
Каб гэтага не здарылася, у ліпені 2022 года мы пачынаем заняткі па беларускай мове для вашых дзетак ва ўзросце 5—11 год.
Мерапрыемствы будуць адбывацца ў Цэнтры беларускай супольнасці (Беларускі дом) па адрасе Віленская, 20 (Vilniaus)», — паведамляюць арганізатары.
Рэгістрацыя па спасылцы





