Фота: pixabay.com

Ангулярны хейліт утвараецца, калі сліна скопліваецца на краях рота. Яна парушае абарончыя бар’еры скуры і ў выніку скура высушваецца. Гэта можа спрыяць утварэннню трэшчынак і нават з’яўленню другаснай інфекцыі, часцей за ўсё грыбка, тлумачыць The Times.

Сустракаюцца і іншыя прычыны хейліту. Сярод іх можа быць экзэма, нашэнне маскі для твару і нават недахоп вітаміну В. Часцей за ўсё хвароба развіваецца ў халодны час году і пад уплывам цэнтральнага ацяплення, але ж можна заўважыць у сябе хейліт і летам.

Звычайна лячэнне ангулярнага хейліту залежыць ад прычыны сухасці скуры, але можа ўключаць выкарыстанне мясцовых антыбіётыкаў і супрацьгрыбковых лекаў, якія часам спалучаюць са стэроідамі. Сімптомы знікаюць прыкладна праз тыдзень пасля пачатку лячэння. Могуць дапамагчы увільгатняючыя мазі і крэмы для скуры, а таксама змякчаючыя бальзамы для вуснаў, асабліва ў халоднае надвор’е,

Каб знізіць рызыку хейліту, варта піць шмат вады і прытрымлівацца здаровай дыеты, багатай на жалеза, вітаміны групы В і бялкі. Пазбягайце палення, бо яно сушыць рот, і пераканайцеся, што вы не выкарыстоўваеце касметыку, у якой скончыўся тэрмін прыдатнасці. Карысна не аблізваць вусны, асабліва ў халоднае надвор’е, і пазбягаць раздражняльнікаў скуры: напрыклад, вадкасцяў для паласкання рота, у склад якіх уваходзіць спірт, ці зубных паст з выразнымі хімічнымі дадаткамі.

Некаторым людзям хапае чатырох гадзін сну. Як так?

Гадамі штодзень вісеў на турніку і вырас на 8 сантыметраў. Рэальна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера