Фейсбук

Фейсбук

прытуляем да крыла крыло,
грэемся,
як куры на куросадні.
трапяткое рэдкае цяпло
ў прыстані ператварае ростані.
страшна ў цемры.
ноч скаўтнула дзень,
засціць вочы слепата курыная…
але сонца ёсць.
яно ідзе.
яно блізка.
яно цемру зрыне.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0