***

Мы цяпер пішам міма шуфляды,
мы цяпер пішам адразу ў камін.
Гэта больш, чым прызнанне
і больш, чым спагада,
гэта — і камін аўт
і камін ін.

Мы цяпер пішам,
каб проста сагрэцца,
не прагучаць, а адчуць цеплыню.
Гэта цішай за ўдары сэрца,
і інтымней любога ню.

І ўсё ж за відзежай няўлоўных рысак,
што дымам злятаюць
у вышыню,
верыцца нам,
што халодны прысак
быў кароткім прыстанкам агню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
Anatol Starkou / Ответить
08.12.2022
Мы цяпер пішам з Польшчы і Штатаў
Мы цяпер пішам з Вільні й адкуль невядома.
Бо тады нам хацелася матам
Крыць урад свой, абраны народам.

Мы яшчэ не пазналі тут Захад,
Не напіўшыся іх дэмакратыі з ходу.
Бо заўжды нам хацелася матам
Крыць урад свой, абраны народам.

І ўсё ж дойдзе калі-небудзь, Бацька,
Праз казан польскіх клёцак й чоп Кока колы
Не маглося нам крыць іх тут нашанскім матам
Той урад іх, абраны народам.


https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/304964
***
Мы таму пішам міма шуфляды,
Ды таму пішам толькі ў камін.
Што калісьці заходняй спагады
Нам хапіла, каб з'ехаць да іх.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера