Ламін Ямаль. Фота: з яго інстаграма

Ламін Ямаль. Фота: з яго інстаграма

Форвард каталонскага клуба Ламін Ямаль пакінуў сваю каманду ў меншасці больш чым на пяць хвілін падчас учорашняга матча 2-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з «Порту» (1:0), піша Championat.com.

Падчас паядынка футбаліст адчуў боль у жываце і пайшоў у прыбіральню на 71-й хвіліне. Доўгі час форвард не вяртаўся на поле і быў заменены на 80-й.

Галоўны трэнер «Барсы» Хаві пракаментаваў выпадак.

«Ён дрэнна пачуваўся, у яго былі болі ў жываце. Мы мучыліся ўдзесяцёх, бо ён не змог вярнуцца, а потым адбылося выдаленне Гаві на 90-й хвіліне. У гэтым матчы было ўсё — траўмы, недамаганне Ламіна. Наступны матч у нас у нядзелю, спадзяемся аднавіцца», — сказаў Хаві.

Ямаль стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, якія трапілі ў стартавы склад.

Ён выйшаў у аснове ў 16 гадоў і 83 дні, перасягнуўшы рэкорд нігерыйскага экс-гульца Селясціна Бабаяра («Андэрлехт»), пастаўлены ў 1994 годзе (16 гадоў і 86 дзён).

Ямаль з'яўляецца выхаванцам «Барселоны». За асноўны склад ён выступае з 2023 года. Кантракт гульца з клубам разлічаны да 2026 года. А сума адступных складзе адзін мільярд еўра.

Чытайце таксама:

«Барселона» працягнула кантракт з 16-гадовым паўабаронцам. Сума адступных складзе мільярд еўра

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый

Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?