10 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр, які ў аўторак пераадолеў абсалютны максімум, працягнуў рост.
Ранейшы максімум быў узяты ў лістападзе 2011 г. (8 850 рублёў за даляр), неўзабаве пасля выхаду на адзіны курс, гэтаму папярэднічала трохразовая дэвальвацыя.

Курс даляра ўмацаваўся сёння на Br20 да 8880 беларускіх рублёў.

Еўра патаннеў на Br50 да 11370 беларускіх рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2 да 270 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?