Радзе нацбяспекі і абароны Украіны нічога не вядома пра змест грузавікоў трэцяга «гуманітарнага канвою», які перасёк мяжу Украіны 20 верасня.

Пра гэта ў чесе брыфінгу заявіў намеснік кіраўніка ІАЦ РНБА Уладзімір Палявы.

Ён нагадаў, што КПП «Ізварын», праз які прайшлі грузавікі, не знаходзіцца пад кантролем украінскіх памежнікаў.

«Там няма ні нашых мытнікаў, ні пагранічнікаў, адпаведна расійскі бок, у парушэнне нормаў міжнароднага права і з парушэннем суверэнітэту Украіны, самастойна вызначае змест грузаў, што перасякаюць мяжу Украіны», — адзначыў ён.

«Нам нічога не вядома пра змест грузу ад РФ. Афіцыйна ў нас ніякай інфармацыі пра гэта не было», — дадаў прадстаўнік РНБА.

Пры гэтым ён адзначыў, што Расія «інфармавала ўкраінскі бок аб тым, што такі груз будзе паступаць», але гэта інфармаванне нельга назваць афіцыйнай падставай для ўзгаднення ўмоў перасячэння і аглядам і суправаджэннем грузу прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?