Кабінет Сікорскага. Фота: BILD

Кабінет Сікорскага. Фота: BILD

У працоўным кабінеце кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага ў Варшаве журналісты BILD разгледзелі працу польскага карыкатурыста Анджэя Мілеўскага для Gazeta Wyborcza ад 28 лютага гэтага года. На малюнку прыбіральшчыца будынка ААН пытаецца калегу: «Чаму тут так чыста?» Той адказвае: «Польскі міністр вымыў падлогу расійскім паслом».

Тады Сікорскі рэзка раскрытыкаваў пастаяннага прадстаўніка Расіі Васіля Небензю на Радзе Бяспекі ААН. Напрыклад, Небензя назваў украінцаў «нацыстамі» і заявіў аб карупцыі ва Украіне. Сікорскі адказаў, што там «прэзідэнт — габрэй, міністр абароны — мусульманін, і ў іх няма палітвязняў», а «Аляксей Навальны задакументаваў, наколькі сумленныя і непадкупныя ўлады вашай краіны».

Тая самая карыкатура

Тая самая карыкатура

Небензя сказаў, што Польшча напала на СССР падчас Другой сусветнай.

«Пра што ён кажа? Гэта Савецкі Саюз напаў на Польшчу разам з нацысцкай Германіяй 17 верасня 1939 года. Яны нават правялі агульны парад Перамогі 22 верасня, — парыраваў Сікорскі. — А што рабілі рускія войскі каля брамы Варшавы ў жніўні 1920 года? Яны былі там на экскурсіі?»

На словы Небензі аб змове Захаду вакол Украіны Сікорскі адказаў: «Мая вам парада: не трапляйце ў пастку Захаду, выведзіце свае войскі ў адпаведнасці з міжнародна-прызнанымі межамі і пазбягайце гэтай заходняй змовы».

Чытайце таксама:

Сікорскі прыгожа высмеяў прадстаўніка Расіі ў ААН

«Крым, Львоў, Валынь — гэта Украіна». Сікорскі пракаментаваў закіды прапаганды, нібыта Польшча хоча анексаваць землі Украіны

Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4