Скрыншот з відэа Warsaw.here

Скрыншот з відэа Warsaw.here

Вядома, што пацярпелай беларусцы 22 гады, з іх яна каля 6 гадоў жыве ў Польшчы. Раней ніколі асабіста з падобнымі сітуацыямі не сутыкалася. Відэа нападу на беларуску апублікаваў варшаўскі паблік Warsaw.here.

У дзень нападу беларуска гуляла па Варшаве са сваёй сяброўкай, яны размаўлялі паміж сабой па-расейску. Раптам да іх падышла пара палякаў (мужчына і жанчына). Жанчына пачала выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку і запатрабавала, каб «дзяўчаты вярталіся» назад ва Украіну.

Дзяўчаты спачатку ніяк не адрэагавалі на паводзіны мінакоў, але полька працягнула абражаць іх. У нейкі момант жанчына наблізілася да беларускі і з абразлівым словам плюнула ёй у твар, а затым павярнулася і хацела пайсці.

Дзяўчына не змагла сцярпець такое стаўленне і ўдарыла жанчыну нагой па ягадзіцах. Полька павярнулася, схапіла беларуску за валасы, а яе спадарожнік нанёс некалькі ўдараў.

Беларусцы ўдалося часткова зняць момант нападу на відэа. Там полька гаварыла, што беларуска яе ўдарыла. Па словах дзяўчыны, палякі, верагодна, былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Спачатку ніхто з мінакоў не спрабаваў умяшацца, але пасля хтосьці сказаў, што выкліча паліцыю, калі жанчына не спыніць здзекавацца над дзяўчынай. Спалохаўшыся, нападнікі ўцяклі.

Беларуска дачакалася аўтобуса і адправілася ў паліцэйскі ўчастак, дзе заявіла пра напад. Яе адправілі ў бальніцу зняць пабоі, дзе лекары ўстанавілі, што ў яе траўма галавы. Паліцыя пачала расследаванне па справе аб «публічнай абразе або парушэнні недатыкальнасці па нацыянальнай прыкмеце», за гэта ў Польшчы пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Спявачка AnaMova выпусціла кліп, прысвечаны забітай у Варшаве Лізе

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

«Вынеслі ўсё, аж да зубной пасты». Беларуску ва Уроцлаве ўдарылі па галаве і начыста абрабавалі 

У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА

Клас
15
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
93