Дэманстранты нясуць маладую жанчыну, параненую ў сутычках з паліцыяй у часе пратэсту апазіцыі супраць «расійскага закона» каля будынка парламента ў Тбілісі, 2 мая 2024 г. Фота: AP Photo / Zurab Tsertsvadze

Дэманстранты нясуць маладую жанчыну, параненую ў сутычках з паліцыяй у часе пратэсту апазіцыі супраць «расійскага закона» каля будынка парламента ў Тбілісі, 2 мая 2024 г. Фота: AP Photo / Zurab Tsertsvadze

У грузінскім парламенце з 23:00 1 мая быў задзейнічаны чырвоны ўзровень бяспекі. Усе, акрамя вызначаных асоб, абавязаны былі пакінуць будынак парламента.

Да гэтага ў парламенце дзейнічаў жоўты ўзровень бяспекі, у сувязі з чым на разгляд рэзананснага законапраекта «аб празрыстасці замежнага ўплыву» не змаглі трапіць супрацоўнікі інтэрнэт-выданняў і друкаваных СМІ. У парламент прапускалі толькі здымачныя групы тэлеканалаў.

Спецназ задзейнічаў вадамёты і слёзатачывы газ у дачыненні да дэманстрантаў каля службовых уваходаў у будынак. 

СМІ распаўсюджвалі кадры пацярпелых, меркавана, ад гумовых куль, у тым ліку аднаго з пратэстоўцаў, які атрымаў сур'ёзную траўму вока. Між тым МУС выкарыстанне гумовых куль адмаўляе.

Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла аб шпіталізацыі васьмі пацярпелых удзельнікаў акцыі супраць закона аб іншагентах. 

Чытайце таксама:

Парламент Грузіі прыняў законапраект аб «замежных агентах» у другім чытанні, пратэсты працягваюцца

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2