Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на фэйсбуку допіс, які нібыта зневажаў гонар і годнасць Лукашэнкі. Судовая экспертыза засведчыла, што публікацыя ўтрымлівала «лексемы, якія ўтрымлівалі мянушкавыя намінацыі» Лукашэнкі.
Да суда на маёмасць Томчыка быў накладзены арышт — у тым ліку на тэлевізар, «разумныя» калонкі, пыласос, пральную машыну і мульціварку. Суддзя пастанавіла зняць з яе арышт.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі кіроўцу-міжнародніка з Мінска, які нібыта напісаў 1200 каментароў
За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка
Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах