Палітзняволеная Дзіяна Чарнушына выйшла з гомельскай жаночай калоніі 30 красавіка 2024 года. Яна цалкам адбыла прысуджаны ёй тэрмін.

Яе і яшчэ двух актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі арыштавалі ў ліпені 2022 года за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 года.

Дзіяна Чарнушына была прысуджаная да двух гадоў зняволення.

Артур Смалякоў атрымаў столькі ж, ён таксама вызваліўся 30 красавіка.

А вось Андрусь Асмалоўскі, грамадзянскі муж Чарнушынай, атрымаў большы тэрмін — 3 гады зняволення. Да афіцыйнай даты вызвалення яму застаўся яшчэ год.

Андрусь Асмалоўскі і Дзіяна Чарнушына

Андрусь Асмалоўскі і Дзіяна Чарнушына

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1