Яндэкс-карты
Мінабароны Расіі паведаміла аб заняцці двух населеных пунктаў ва Украіне. Падраздзяленні групоўкі войскаў «Захад» палепшылі становішча на «пярэднім краі» і «ўзялі пад кантроль населены пункт Кіслоўка Харкаўскай вобласці».
У той жа час вайскоўцы Цэнтральнай групоўкі ўзялі Новакалінава ў Данецкай вобласці, сяло размешчана на ўсход ад Ачарэціна, дадалі ў Міністэрстве абароны Расіі.
Ачарэціна, пра якое Мінабароны Расіі расказала 5 мая, размешчана на паўночны захад ад Данецка, іх падзяляюць каля 25 км. У ім знаходзіцца вузлавая чыгуначная станцыя Ачарэціна на лініі Данецк — Пакроўск і Пакроўск — Горлаўка.
Чытайце таксама:
У «ДНР» расійскі вайсковец расстраляў шасцярых саслужыўцаў і ўцёк са зброяй
Расійскія войскі захапілі Ачарэціна ў Данецкай вобласці — Мінабароны РФ