Від з балкона. Фота з сайта realt.by

Від з балкона. Фота з сайта realt.by

Двухпакаёўка месціцца па адрасе Маставая, 29. Гэта адзіны жылы дом у Гродне, з вокнаў якога бачны адразу Савецкая плошча і Фарны касцёл. 

Агульная плошча кватэры — 43 м². Плошча гасцёўні — 19 м², спальнага пакоя — 11,4 м², а вось куханька зусім маленькая — усяго 5,5 «квадрата».

Дом 1960 года пабудовы, капрамонт у ім быў зроблены ў 2016-м. Від на цэнтральную плошчу адкрываецца з акна кухні і гасцёўні. З апошняй ёсць выхад на балкон. Усяго ў горадзе 21 балкон, з відам на Фарны касцёл. 

Вокны спальнага пакоя выходзяць у двор. Санвузел сумесны.

«Кватэра размешчана ў пешаходнай турыстычнай зоне, вакол шмат рэстаранаў. У крокавай даступнасці ўсе славутасці горада. Ідэальна для пасуткавага бізнэсу», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Просяць за гэтую двухпакаёўку 65 тысяч даляраў, што каля $1520 за метр. Сярэдні кошт «квадрата» ў Гродне складае $812.

Чытайце таксама:

Расіяне ламануліся на майскія ў Беларусь. Цэны на арэнду кватэр паляцелі ў космас

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
0