Павел Сауцін. Фота «Кіберпартызанаў», калаж «Нашай Нівы»

Павел Сауцін. Фота «Кіберпартызанаў», калаж «Нашай Нівы»

Паўлу Сауціну 32 гады. Ён любіць камп'ютарныя гульні — шмат гуляў у іх на волі, а таксама абмяркоўваў іх у інтэрнэце.

У 2020-м Сауцін пакінуў некалькі каментароў у розных тэлеграм-чатах, але на пачатку 2021-га выдаліў акаўнт. Яго адшукалі таму, што нікнэйм Паўла супадаў з ягонымі нікнэймамі ў іншых сацсетках.

Гісторыя нікнэймаў Паўла і інфармацыя са злітых базаў

Гісторыя нікнэймаў Паўла і інфармацыя са злітых базаў

Паўла затрымалі, імаверна, 18 верасня 2023 года. Гэта адбылося а 7-й гадзіне раніцы пры ўдзеле пяці супрацоўнікаў міліцыі. У відэа Паўла змусілі стаць на калені на бел-чырвона-белы сцяг і выбачыцца перад «усімі супрацоўнікамі міліцыі».

На наступны дзень яго асудзілі на 15 сутак за дзве падпіскі ў інстаграме. Пасля пакінулі пад вартай у СІЗА.

Суд над Сауціным пачнецца 21 мая ў Гомельскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 130 КК РБ — «распальванне варожасці або варажнечы». Хлопцу пагражае да пяці гадоў калоніі, але можа абысціся і хіміяй.

Чытайце таксама:

Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
31