Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі праводзіць праверку па факце абнародавання дакумента з матэрыяламі нарады ў прэзідэнта, якая нібыта адбылася 15 сакавіка. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Артур Стрэх.
Правяраюцца сапраўднасць дакумента, магчымыя каналы ўцечкі інфармацыі.
20 сакавіка ў інтэрнэце з’явілася ксеракопія пераліку пытанняў для абмеркавання на нарадзе ў Лукашэнкі. Нібыта 15 сакавіка ў кіраўніка дзяржавы павінна была ісці размова пра бягучы стан дыялогу «Беларусь — ЕС», планы Еўрасаюза па ўзмацненні санкцый адносна Беларусі 23 сакавіка, пра ступень гатоўнасці магчымых мер рэагавання ў адказ. Да іх, мяркуючы па дакуменце, адносяцца меры дыпламатычнага ўздзеяння, у прыватнасці пытанне ўдзелу краіны ва Усходнім партнёрстве, агульныя
У абнародаваным дакуменце ўказаны блок пытанняў для абмеркавання з Расіяй на вышэйшым узроўні. Да іх адносяцца: паглыбленне палітычнага ўзаемадзеяння і забеспячэнне
Яшчэ адно пытанне, якое нібыта абмяркоўвалася ў прэзідэнта 15 сакавіка, — далейшае развіццё стратэгічнага партнёрства з Кітаем і павелічэнне здзелак з юанем.