Дагавор аб трансфармацыі ЕўрАзЭС не падпісаны, таму што Казахстан выступіў супраць эканамічнага саюза.Пра гэта, як паведамляе РіА Новости, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў эксклюзіўным інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today.
«Мы сапраўды не прынялі гэты праект дагавора, не падпісалі. Чаму? Таму што Казахстан выступіў катэгарычна супраць эканамічнага саюза», — адзначыў Лукашэнка.
Пры гэтым ён, гаворачы пра трансфармацыю ЕўрАзЭС, падкрэсліў, што Казахстан выказаў пярэчанні адносна прапановы Расіі і Беларусі, а «мы былі адзіныя ў падпісанні дагавора».
«Мы сказалі: «Так, дагавор трэба падпісаць аб саюзе». Яны заявілі, што не трэба паскараць гэты працэс:«Дамаўляліся ў 2015 годзе выйсці на ўзровень саюзных адносінаў — давайце ў
***
Як нагадвае РІА Новости, дагавор аб заснаванні ЕўрАзЭС быў падпісаны 10 кастрычніка 2000 года ў Астане і набыў моц 30 мая 2001 года пасля яго ратыфікацыі ўсімі
Тры члены ЕўрАзЭС — Расія, Беларусь і Казахстан — утварылі Мытны саюз, які прадугледжвае адмову ад пошлін і большасці іншых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, а таксама ўніфікацыю правілаў гандлю з трэцімі краінамі. 1 студзеня 2012 года «тройка» стварыла Адзіную эканамічную прастору.
Для кіраўніцтва інтэграцыйнымі працэсамі ў фарматах МС і АЭП сфарміравана Еўразійская эканамічная камісія — міжнародная арганізацыя, падобная па сваіх функцыях на Еўракамісію, наддзяржаўны орган выканаўчай улады Еўрапейскага саюза. Камісію, якую вырашана размясціць у Маскве, узначаліў Віктар Хрысценка, раней міністр прамысловасці і гандлю Расіі.