Пра гэта паведаміла старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас прамой лініі ў газеце «Рэспублiка», матэрыялы якой апублікаваны 21 сакавіка.
«Спадзяюся, што гэтага не адбудзецца.
Але калі раптам сітуацыя складзецца такім чынам, што нам спатрэбіцца купюра ў 500 тысяч рублёў, то больш правільна тады будзе правесці дэнамінацыю»,— мяркуе кіраўнік Нацбанка.
Яна таксама лічыць, што няма неабходнасці выпуску манет, «хаця існуюць розныя меркаванні». «Рэч у тым, што выпуск манет — гэта вельмі затратны праект. Вы ўявіце, колькі трэба металу — гэта будзе значна даражэйшым, чым выпусціць папяровыя купюры. А потым яшчэ трэба будзе купіць лічыльныя машынкі, прычым зрабіць гэта за валюту, таму што ў нашай краіне яны не выпрацоўваюцца. Дадатковыя расходы лягуць і на інкасацыю, і на касіраў», — растлумачыла Ермакова.
Наконт новай купюры ў 200 тысяч рублёў яна сказала, што «калі прыйшла працаваць у Нацыянальны банк, эскіз купюры ўжо быў распрацаваны».«Так што мне засталося толькі паставіць на ім свой подпіс. Насамрэч распрацоўка банкнот — гэта вельмі працяглы і цяжкі з тэхнічнага пункту гледжання працэс. Новыя грошы мала проста „намаляваць“, неабходна прадумаць усе элементы іх аховы, узгадніць многія іншыя пытанні», — сказала Ермакова. Яна зазначыла, што «беларускія грошы, у тым ліку і новая
0
0
0
0
0
0