Становяцца вядомыя падрабязнасці затрымання 20 сакавіка ў Мінску грамадзяніна Расіі, наркакур'ера, у якога выявілі больш за кілаграм какаіну.
Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, кошт канфіскаванага наркотыку складае каля 130 тысяч даляраў, у партыі прыкладна 4 тысячы дозаў.
Паводле інфармацыі УУСТ МУС, вечарам 20 сакавіка
падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па прадухіленні і раскрыцці супрацьпраўных дзеянняў з несапраўднымі дакументамі, на сталічным чыгуначным вакзале супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі 35-гадовага грамадзяніна РФ, жыхара Санкт-Пецярбурга.Па словах затрыманага, ён працуе мэнэджарам па пастаўках у гіпермаркеце.
Напярэдадні спецаперацыі ў Мінскі аддзел транспартнай міліцыі паступіла інфармацыя, што пасажыр набыў квіток на цягнік да Санкт-Пецярбурга па пашпарце, які лічыцца як згублены каля 10 гадоў таму. Перад пасадкай у вагон міліцыянты папрасілі мужчыну прад'явіць дакументы. Расеец паказаў два пашпарты: расейскі (на імя свайго брата) і беларускі (выкарыстаны падчас куплі квітка). Каб высветліць асобу затрыманага, яму прапанавалі прайсці ў аператыўна-дзяжурную службу. Замест гэтага малады чалавек паспрабаваў уцячы.
Спыніць яго ўдалося на вуліцы Дружная паблізу станцыі Мінск-Пасажырскі.
Пры асабістым ператрусе
ў маладога чалавека быў знойдзены скрутак з рэчывам белага колеру, канфіскаваны для даследавання. Экспертыза паказала, што ў пакеце знаходзіцца асабліва небяспечны наркатычны сродак -- какаін -- масай больш за кілаграм.
Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны злачынства, канал паступлення наркотыкаў, правяраюць падследнага на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў, у тым ліку ў сферы незаконнага звароту наркотыкаў і псіхатропаў, а таксама высвятляюць, адкуль у затрыманага беларускі пашпарт.
Мяркуецца, што
какаін не прызначаўся для распаўсюду ў Беларусі: кур'ер, які не першы дзень знаходзіўся ў Мінску, транзітам ехаў з Украіны ў Расію.Па адной з версій, месцам вытворчасці наркотыку з'яўляецца краіна ў Паўднёвай Амерыцы.
21 сакавіка ў дачыненні да затрыманага Кастрычніцкім (Мінска), раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК.
Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 13 гадоў.