Як заўжды, перад Днём Перамогі ў расійскіх ды і, чаго граху таіць, нашых крамах, з’яўляюцца прадукты, проста феерычна забрэндаваныя пад так званую «георгіеўскую стужку».

Сёлета ўвагу карыстальнікаў Інтэрнэту прыцягнулі крабавыя палачкі «Доблестные». Інтэрнэт-супольнасць тут жа распаўсюдзіла фотаздымак прадукту з подпісам «Крабы ваявалі».

Таксама карыстальнікі распаўсюдзілі здымкі іншых прадуктаў, падпісаўшы іх «банан ваяваў», «кефір – працаўнік тылу». А якіх прадуктовых герояў вайны можаце прапанаваць вы? Пакідайце спасылкі ў каментарах!

P.S. А маскоўскі заасалон «Балуці» ў гонар Дня Перамогі прапанаваў бясплатна нанесці татуіроўку ў выглядзе георгіеўскай стужкі сабакам, якія ў ім пастрыгуцца. Фотаздымкі з прыкладамі работ салон размясціў у афіцыйным інстаграме. Пазней фота выдалілі, але скрыншот паспеў разляцецца па сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?