«Мы зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў нашу краіну. Зробім усё неабходнае, каб вы маглі эфектыўным чынам прасоўваць свае інтарэсы ў Еўропе», — падкрэсліў ён, звяртаючыся да старшыні КНР Сі Цзіньпіню, які таксама прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця.

Паводле слоў Лукашэнкі, галоўная задача форуму — напоўніць канкрэтным зместам стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем.

«У рэгіянальным узаемадзеянні, у першую чаргу, патрэбна рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у самых розных галінах. У цяперашні час у Беларусі дзейнічаюць унікальныя ўмовы інвеставання. Кітай зможа скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Кітайскі бізнес можа пераканацца, што працаваць у Беларусі выгадна», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Тое, што сюды прыехалі сотні кітайскіх бізнесменаў, - гэта вялікі знак для нашай краіны, і мы ім павінны скарыстацца», - дадаў Лукашэнка.

Сі Цзіньпінь у сваю чаргу адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем разгортваецца «дынамічна і грунтоўна». «Паскоранымі тэмпамі разгортваецца тэхнічнае супрацоўніцтва дзвюх краін. Гэтыя вынікі даліся нялёгка, бо яны дасягнуты ва ўмовах cусветнай эканомікі, якая дагэтуль не аднавілася. Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае велізарны патэнцыял», — мяркуе старшыня КНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?