«Дык Івацэвічы — гэта перадавое прадпрыемства. У Барысаве яшчэ горш», — так адрэагаваў на крытыку Аляксандрам Лукашэнкам парадкаў на «Івацэвічдрэве» віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. І што ж — Аляксандр Лукашэнка сёння скіраваўся з працоўнай паездкай у Мінскую вобласць, на ААТ «Барысаўдрэў».

Яго паінфармуюць пра фінансава-гаспадарчую дзейнасцю прадпрыемства, рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя і развіццё вытворчасцей пліткавых драўняных матэрыялаў і лесанарыхтоўкі з укараненнем комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў».

Запалкавая фабрыка ў Барысаве заснавана ў 1901 годзе. Гэта адно з найстарэйшых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?