Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падарыў Святому Айцу кнігу Евангелляў, а таксама першы том «Літургіі гадзін», якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове.

3 снежня на заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustita et pax» беларускі іерарх паразмаўляў з Папам.

Пантыфік выразіў сваё ўзрушэнне і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?