Дзяржаўны камітэт па маёмасці падрыхтаваў праект распараджэння прэзідэнта аб правядзенні конкурсу па продажы дзяржаўнага пакета акцый баранавіцкага ААТ «Бархім». На продаж плануецца выставіць ўвесь пакет акцый, які належыць дзяржаве, — 3.729.885 штук, што складае 99,6% ад акцыянернага капіталу. Дзяржпакетам кіруе канцэрн «Белнафтахім».

Па выніках II квартала 2012 намінальны кошт дзяржпакета складаў 59 мільярдаў рублёў — каля $7 мільёнаў. Пры гэтым у другім квартале ён раптоўна вырас у 3,5 разу.

Чыстыя страты прадпрыемства па выніках I паўгоддзя гэтага года склалі 623 мільёны рублёў. Гэта каля $70 тысяч.

Цікавасць да «Бархіму» праяўляюць 2 замежныя кампаніі — вытворцы сінтэтычных мыйных сродкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?