Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў адмовіўся ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Сярод прычынаў называюць тое, што ў саміце бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка. Менавіта тут старшынства ў СНД пяройдзе да Беларусі.

Бішкек так і не дараваў Мінску, што той адмаўляецца выдаць экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныбека.

«Атамбаеў дэманструе партнёрам свой характар. І, мабыць, тым самым плануе заручыцца іх падтрымкай у ціску на афіцыйны Мінск», — перадае радыё «Голос России».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?