Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 снежня на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ігарам Бузоўскім.
«Я не збіраюся ад
«Камусьці ён падабаецца, камусьці не падабаецца, але прыкладна паўмільёна чалавек сёння з’яўляюцца рэальнымі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія маюць членскія білеты і плацяць узносы.І няхай гэта невялікія ўзносы, вялікія і не трэба, можа, цяпер, хто хоча больш дапамагчы, той дапаможа, справа не ва ўзносах, але гэта рэальная колькасць», — сказаў ён.
«Я працаваў у камсамоле ў савецкія часы і разумею, што не ўсё адназначна ў арганізацыі, бо гэта моладзь, і гэтым усё сказана. Моладзь ёсць моладзь», — адзначаў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што БРСМ, як і арганізацыя «Белая Русь», — гэта рэзерв кадраў для рэжыму.
«У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя Саюза моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля маладзёжнай арганізацыі», — сказаў ён.
Хоць беларуская Канстытуцыя забараняе дыскрымінацыю людзей па палітычных поглядах, правілы накшталт гэтага фактычна замацоўваюць падзел на грамадзян першага і другога гатунку.
Глядзі таксама: На кантракт у войска? Таксама толькі праз БРСМ
0
0
0
0
0
0