Паводле звестак БелаПАН, 13 снежня ў вёсцы Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ў кватэры аднаго з дамоў адбыўся пажар. Пасля таго як агонь быў патушаны, у памяшканні знайшлі загінулага месячнага хлопчыка.

Па падазрэнні ў падпале дзіцячага ложка затрымана 26-гадовая маці.

Падрабязнасці здарэння невядомыя.

Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі заведзена крымінальная справа па падпункце 2.5 частцы 2 артыкула 139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства заведама малалетняга, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?