Аўтаматызаваная сістэма аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце ў поўнай меры запрацуе ў Мінску ў I квартале 2014 года.
Пра гэта паведаміў гендырэктар ТКУП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Праект рэалізуецца паэтапна, у наступным годзе трэба будзе абсталяваць спецыяльнымі счытвальнымі прыладамі (валідатарамі) увесь рухомы склад.

Бескантактныя смарт-карты, з дапамогай якіх плата будзе брацца ў залежнасці ад адлегласці, будуць дзейнічаць як у метро, так і ў наземным транспарце. З укараненнем электроннага праязнога горад адмовіцца ад паслуг кандуктараў.

«Мы гатовыя да тыражавання сістэмы і яе ўкаранення да канца наступнага года — пачатку 2014 года», — адзначыў Лявонцій Папянок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?