Кіраўнік МЗС Таджыкістана Хамрахон Зарыфі сустрэўся ў чацвер са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым і, адказваючы на пытанне пра тое, калі Душанбэ ратыфікуе пагадненне з Масквой аб статусе 201-й расійскай ваеннай базы, заявіў, што спачатку Расія павінная выканаць умовы двух мемарандумаў, падпісаных пры заключэнні дамовы аб базе.

У кастрычніку падчас візіту ў Душанбэ Уладзіміра Пуціна дзве краіны падпісалі пагадненне аб падаўжэнні на 30 гадоў знаходжання 201-й базы — найбуйнейшага сухапутнага ваеннага аб’екта Расіі за мяжой. Адначасова Масква абяцала пайсці насустрач Душанбэ ў чатырох пытаннях: аб увядзенні льготнага рэжыму для таджыкскіх мігрантаў, аб адмене экспартных мытаў на пастаўку ў Таджыкістан расійскіх нафтапрадуктаў (у памеры 1 млн тон у год), аб выдзяленні $200 млн на пераўзбраенне таджыкскай арміі і аб магчымых інвестыцыях з боку Расіі ў будаўніцтва малых і сярэдніх ГЭС на рэках

Таджыкістана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?