Відэаінтэрв’ю з 89-гадовым інвалідам Паўлам Левашэвічам. Нядаўна ён атрымаў 3 мільёны штрафу за спробу падпалу старшыні мясцовага сельсавета.

89-гадовы інвалід з вёскі Агароднікі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, былы вязень нямецкага лагера, кажа, што хацеў гэта зрабіць з-за таго, што старшыня адмовіўся накіраваць яго ў дом састарэлых або прызначыць яму сацыяльнага працаўніка.

Калі старшыня сельсавета не задаволіў просьбу, пенсіянер узяў невялікую колькасьць бензіна, якім абліў сябе і старшыню. Аднак падпаліцца яму не ўдалося. Старшыня сельсавета выклікаў участковага, які склаў на Левашэвіча пратакол.

Бярозаўскі суд прысудзіў інваліду трохмільённы штраф. Пракурор прасіў пакараць штрафам у пяць мільёнаў, аднак, як кажа Павал Левашэвіч, «мусіць суддзя зжалілася».

Левашэвіч не ўпэўнены, што здолее выплаціць і гэты штраф, бо баіцца проста не дажыць.

Старому ўжо цяжка ўпраўляцца на гаспадарцы, а сын мала дапамагае, бо любіць выпіць
. Пенсіянер прасіўся ў дом састарэлых, таму што яму цяжка аднаму, ён хацеў бы «быць у кампаніі сваіх аднагодкаў».

Спадар Левашэвіч выказвае меркаванне, што старшыня сельсавета адмовіў яму ў просьбе, таму што некалі пенсіянер яго раскрытыкаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?