Тэрмін кантракту разлічаны на два гады, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Павел Няхайчык — выхаванец барысаўскага клуба. За БАТЭ ён пачаў выступаць у 2007 годзе. Станавіўся чатыры разы чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам Кубка, двойчы выйграваў Суперкубак краіны. Да моманту сыходу ў маскоўскае «Дынама» (а апошні паядынак у форме БАТЭ Няхайчык правёў 28 жніўня 2011 супраць мінскага «Дынама») у чэмпіянатах Беларусі Павел згуляў 100 матчаў, у якіх забіў 18 галоў і аддаў 14 галявых перадач. Усяго згуляў 164 матчы за асноўны склад БАТЭ, у якіх забіў 34 галы, у тым ліку ў еўракубках.

З розных прычынаў у маскоўскім «Дынама» замацавацца Няхайчыку не ўдалося. За паўтара года Павел правёў толькі 17 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 1 гол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0