Уладзімір Арэшчанка з Віцебска распавёў, што прыехаў дахаты ўвечары 29 студзеня. Яго брат па дарозе трапіў у лякарню ў Оршы.
Уладзімір кажа, што ў беларускім пасольстве ў Маскве далі даведку, з якой яны маглі прыехаць дахаты бясплатна на электрычцы. Але гэта б заняло яшчэ
«Нам па 15 тысяч далі з братам. Мы ж купілі зімовае адзенне і за свой кошт ехалі. У мяне засталося 200 тысяч нашымі грашыма».
Уладзімер распавёў, як трапіў у рабства:
Мы пагадзіліся, нас у аўтобус пасадзілі. А потым мы апынуліся ў Махачкале, у Дагестане.«Мы прыехалі ў Маскву на заробкі. Нас там „кінулі“. Калі я ішоў на кантору, каб уладкавацца на працу ў Маскве, нас сустрэлі агітатары: вось праца, будоўля, патрэбны спецыялісты, зарплата.
На працу выганялі голымі, у снег і мароз.Я быў у шортах, без майкі, у шлёпках. Я сказаў, што ў мяне няма абутку, у чым я пайду? А мяне выкінулі на працу з памяшканьня. Працавалі па 12 гадзін, без выходных. Праца была нялёгкая, мы стаялі на канвэеры, здымалі цэглу на стол. Як кармілі? Дзень на дзень не прыходзіўся. Бывала, што ў супе плавае адна бульбіна. Я схуднеў на 17 кіляграмаў».
«А вас не выпускалі за тэрыторыю завода?»
А без грошай… там такая краіна, што можна папасці яшчэ горш. У горы, да«Можна было. Казалі — сыходзьце, калі ласка, але без грошай.
Выратавацца ўдалося, калі брата «здавалі ў арэнду» на іншы завод. А туды якраз прыехалі сябры расійскай моладзевай групы «Альтэрнатыва», якія і дапамаглі вызваліцца з рабства.
«Казалі, вы там былі нястрыжаныя, няголеныя…»
«А як там пастрыжэшся? Мыліся пад вадаспадам, лазні не было. Завялі там гэтых вошай. Я там адзенне скінуў, новае купіў. Жыллё было такое, што… Жылі там на заводзе, батарэй не было. У снежні там было да мінус пяці марозу. Там такія вятры, ажно будынкі калоцяцца».
Уладзімір кажа, што гэтая гісторыя з рабствам яго не спыніць. Ён зноў збіраецца ехаць на заробкі ў Расію.Але пастараецца ўладкавацца афіцыйна. Бо ў Беларусі перспектываў з працай для сябе не бачыць.