Кіраўнік барысаўскага БАТЭ Анатоль Капскі рэзка адрэагаваў на прыняцце выканкамам БФФ рашэння пра двухэтапнае правядзенне чэмпіянату Беларусі з дзяленнем на шасцёркі
[БАТЭ выступаў за павелічэнне колькасці камандаў у вышэйшай лізе з 12 да 16 і правядзенне чэмпіянату ў два колы — НН]:

Я ўсё ўжо сказаў — паўтарацца не хачу. Перадайце Тасману [журналіст «Прессбола», адзін з ініцыятараў праекту чэмпіянату з дзяленнем 12 камандаў пасля двух колаў на шасцёркі — НН], што магу даць яму заробак у пяць разоў большы, чым у «Прессболе». І ўзяць адміністратарам у памочнікі Кротава і Віскушэнкі [трэнеры-адміністратары БАТЭ — НН]. Паглядзім, як гэты вялікі спецыяліст справіцца. І яшчэ. Калі нешта прапаноўваецца, то запісваюцца мэты — і аналізуюцца.

А вы зараз чэпчыкі ўверх кідаеце. Думаеце, заўзятараў больш прыйдзе?
[у 2013 г. сярэдняя наведвальнасць матчаў чэмпіянату Беларусі склала 2 044 гледачы на матч, прычым на матчы з удзелам БАТЭ — 4 564 чалавекі, «Гомеля» — 4 280, «Дынама» Мінска — 2 509, у шасці наступных клубаў ад 1 270 да 1 863 чалавекі на гульню; агульная запаўняемасць беларускіх стадыёнаў складае 23%- НН паводле Goals.by.]
Дык вось не прыйдзе. Бо ў нашым футболе працуюць ідыёты і бездары. А ў «Прессболе» шпурляюць чэпчыкі за недарэчную ідэю. Прадалі беларускі чэмпіянат ва ўгоду Чыжу
[старшыня праўлення ФК «Дынама-Мінск» — НН]. Хіба не так? У БАТЭ застаецца два дня на дазаяўку ў еўракубкі. І раптам мяняюцца ўмовы заяўкі. Так што Новікаву [журналіст «Прессбола» — НН] перадайце вельмі палымянае вітанне. Усё, да пабачэння…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?