Заяўкі арганізатары прымаюць да 18 лютага ўключна.

Патэнцыйны пераможца таргоў павінен рэканструяваць набытую маёмасць у 4-зоркавы гатэль. Пры гэтым яму давядзецца працаваць асцярожна, бо гэтыя будынкі — помнікі горадабудаўніцтва і архітэктуры і адносяцца да нерухомай і гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Прапанаваныя да таргоў аб’екты пабудаваныя ў 1896, 1897 і 1900 гадах былым уладальнікам Лошыцкага маёнтка, адным з найбагацейшых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі Яўстафіем Любанскім.

Сябру Дзяржаўнай думы і галоснаму губернскага земства належалі фальварак Весялоўка ў Мінску, Лошыцкі і Астроўскі маёнткі адпаведна ў Мінскім і Ігуменскім (Чэрвенскім) паветах. У Лошыцкім маёнтку Любанскі на адным з заводаў вырабляў спірт-сырэц і тут жа па нарадах казны перапрацоўваў яго ў спірт-рэктыфікат. Вырабляў спірт землеўладальнік і ў Астроўскім маёнтку. Таксама ён быў уласнікам аднаго з найбуйнейшых у Беларусі дрожджава-вінакурных заводаў у мінскай Серабранцы, які здаваў у арэнду.

Акрамя таго, Яўстафій Любанскі быў старшынёй камітэта Мінскай лясной біржы, акцыянерам і сябрам праўлення Акцыянернага таварыства паравога крухмальнага-патачнага завода «Сокал» у Мінску, яму належалі акцыі і паі Акцыянернага грамадства запалкавай фабрыкі «Маланка» і Мінскага таварыства вінакурных заводчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?