У ноч на 10 лютага з гульнявога клуба, які знаходзіцца на праспекце Ракасоўскага, з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, разрывамі тонкай кішкі і малога сальніка ў бальніцу быў дастаўлены 40-гадовы мінчанін.

Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні ў памяшканні клуба падчас сваркі прычыніў 22-гадовы ахоўнік гэтай установы, які затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК, якая прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?