Свята-Пакроўская царква ў в. Мікалаева (Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць). Пачатак ХХ ст.
Царква Святой Тройцы ў в. Морын (Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць). Пачатак ХХ ст.
Царква Узвышэння Святога Крыжа ў Дзяляцічах (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). 1876 г.
Міністэрства культуры рэкамендавала надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці тром драўляным цэрквам, размешчаным практычна побач адна з адной, на тэрыторыі Верхняга Панямоння, на сутыку сучасных Наваградскага і Іўеўскага раёнаў. Гэта царква Святой Тройцы ў вёсцы Морын, Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Мікалаеў (Іўеўскі раён) і царква Узвышэння Святога Крыжа ў Дзяляцічах (Навагрудскі раён).
Распрацоўкай прапаноў па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці займаецца Таварыства аховы помнікаў. Экспедыцыі па выяўленню і фіксацыі аб’ектаў, прапановы па наданню статуса мы робім у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».
У Таварыстве чакаюць папаўнення спісу новых помнікаў.